Украіна ўчыніла дэмарш, калі Беларусь пачала старшыняваць у органе АБСЕ
У сераду Беларусь па ратацыі атрымала месца старшыні ў Форуме супрацоўніцтва па бяспецы АБСЕ. У адказ на гэта дэлегацыі Украіны і краін-партнёраў у АБСЕ пакінулі залу пасяджэння.
Пасаду старшыні ў адным з двух пастаянна дзеючых дырэктыўных органаў АБСЕ Беларусь будзе займаць чатыры месяцы.
Украінская дэлегацыя афіцыйна заявіла, што не лічыць магчымым прымаць факт, што дыскусіі будуць праходзіць пад старшынёўствам Беларусі і парадак дня будзе вызначаць дзяржава, якая падтрымлівае вайну ў рэгіёне АБСЕ. Як паведамлялася раней, АБСЕ не прызнала Беларусь удзельніцай ваеннага канфлікту.