Украіна ўводзіць біяметрычны кантроль
Біяметрычны кантроль будзе тычыцца ўсіх грамадзянаў, якія перасякаюць межы дзяржавы. Пра гэта абвясціў на пасяджэнні Рады нацыянальнай бяспекі і абароны прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.Такая мера, на яго думку, «узмоцніць магчымасці для барацьбы з тэрарызмам».
Гаворка ідзе пра збор такіх біяметрычных дадзеных, як лічбавая фатаграфія і адбіткі пальцаў. Прытым дакладную дату новаўвядзення Парашэнка не назваў, заявіўшы толькі, што на падрыхтоўку будзе адведзена «неабходная колькасць часу».
Фота replyua.net
