Украіна ўвяла надзвычайнае становішча ў Луганскай і Данецкай абласцях
Украінскія ўлады ўвялі надзвычайнае становішча на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей. На астатняй тэрыторыі ўведзены стан павышанай гатоўнасці. У Кіеве і кожным абласным цэнтры будуць створаныя цэнтры для каардынацыі дзеянняў адпаведных службаў.
Прэм’ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк сказаў, што мэта надзвычайных сродкаў – ахова мірнага насельніцтва. Рашэнне ўрада звязана з суботнім абстрэлам Марыупаля. Паводле ўкраінскіх уладаў, сепаратысты абстралялі ракетамі “Град” жылы раён. Загінула 29 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ru.1in.am