Украіна выслала беларускага дыпламата



Міністэрства замежных спраў Украіны ў адказ на абвяшчэнне Беларуссю ўкраінскага дыпламата Ігара Скварцова персонай нон-грата ў нашай краіне выслала з Украіны супрацоўніка пасольства Беларусі ў Кіеве.

Пра гэта УНІАН паведаміла прэс-сакратар МЗС Мар’яна Беца.

«У сувязі з інфармацыяй беларускага боку пра абвяшчэнне персонай нон-грата супрацоўніка пасольства Украіны ў Беларусі хацелі б адзначыць, што ўкраінскі бок на аснове прынцыпу ўзаемнасці таксама выслаў беларускага дыпламата з Украіны», – сказала Беца.

Прозвішча гэтага дыпламата і іншыя падрабязнасці яна не паведаміла.

17 лістапада стала вядома, што 25 кастрычніка ў Менску супрацоўнікі КДБ Беларусі затрымалі ўласнага карэспандэнта «Украінскага радыё» ў Беларусі, былога ўласнага карэспандэнта УНІАН у Менску Паўла Шаройку.

Наша Ніва