Украіна вызваліла каля дзвюх тысяч квадратных кіламетраў тэрыторыі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што з пачатку верасня Узброеныя сілы Украіны вызвалілі каля дзвюх тысяч квадратных кіламетраў украінскай тэрыторыі. “Рух нашых ваяроў на розных кірунках фронту працягваецца. Цяпер у рамках актыўных дзеянняў з пачатку верасня ўжо вызваленыя каля дзвюх тысяч квадратных кіламетраў нашай тэрыторыі. Расейскае войска ў гэтыя дні дэманструе лепшае, што ўмее — паказвае спіну. І, урэшце, гэта нядрэнны выбар для іх — бегчы”, — сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.
Зяленскі гарантаваў расейскім вайскоўцам – пры ўмове здачы ў палон – абыходжанне ў адпаведнасці з Жэнеўскімі канвенцыямі.
