Украіна заклікае неадкладна склікаць Раду Бяспекі ААН
Ва Украіне разглядаецца магчымасць неадкладна склікаць Раду Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Пра гэта заявіў прадстаўнік Украіны ў ААН Уладзімір Ельчанка.
Выдае на тое, што паміж Расейскай Федэрацыяй і Украінай спее новы глабальны канфлікт.
Два дні таму ФСБ заявіла пра затрыманне ўкраінскай дыверсійнай групы. У заяве, як і мае быць, фігуравала разгалінаваная кансператыўная сетка шпегаў з Кіева, амаль поўцентнера траціла, украінская дыверсійная група і супрацоўнікі расейскіх спецслужбаў, якія нібыта геройскі загінулі падчас затрымання бандэраўскіх тэрарыстаў. Расейскі лідар Пуцін адрэагаваў на заяву ФСБ імгненна, абвінаваціўшы Украіны ў тэрарызме. Украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка жорстка адказаў Пуціну, абвінаваціўшы, у сваю чаргу, Расейскую Федэрацыю ў сістэмнай падтрымцы тэрарыстаў на Данбасе.
Яшчэ колькі тыдняў таму, да паведамлення пра тэракты ў Крыме, па ўсім усходнім перыметры Украіны скончылася разгортванне расейскіх войскаў.
Сітуацыя нагадвае “глевіцкі інцэдэнт” жніўня 1939 года, калі гітлераўская Нямечына беспадстаўна абвінаваціла польскі бок у нападзе на радыёстанцыю на тэрыторыі Трэцяга Райху, што і стала пачаткам шырокамасштабных баявых дзеяў.
Пакуль украінскі бок спрабуе вырашыць канфлікт дыпламатычнымі метадамі. “Мы гатовыя склікаць Савет Бяспекі нават сярод ночы, калі гэта неабходна”, – заявіў прадстаўнік Украіны ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыя.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя