Украіна запытала ў Германіі ваенную дапамогу
Берлін адхіліў запыт Кіева на вайсковую дапамогу, заявіў кіраўнік МЗС Украіны Вадзім Прыстайка, паведамляе «Нямецкая хваля».
Паводле кіраўнка знешнепалітычнага ведамства Украіны, Кіеў запытваў у Нямеччыны вайсковую дапамогу для вырашэння канфлікту ў Данбасе. Аднак запыт Кіева быў адхілены. «Спадзяюся, што Берлін пераасэнсуе гэтую асцярожную пазіцыю і ўсё-такі прыме рашэнне ўзмацніць абароназдольнасць Украіны», — сказаў міністр Вадзім Прыстайка.
Пры гэтым ён падзякаваў улады Нямеччыны за фінансавую падтрымку і залучанасць у сітуацыю. Паводле яго слоў, Кіеў высока ацэньвае намаганні Нямеччыны і Еўразвязу ў вырашэнні канфлікту. Аднак гэтага «недастаткова, каб спыніць гібель людзей».