Украіна заяўляе пра ўваходжанне расейскіх войскаў



Пра ўваходжанне расейскіх войскаў у Данецк заявіў міністр абароны Украіны Валеры Гэлэтэй. «Расейскія войскі з’явіліся не толькі ў Данецку, але і ў раёне Луганскага аэрапорта. Яны з’явіліся і ў іншых гарадах», – пацвердзіў міністар у эфіры тэлеканала «Інтэр».

valery_geletey

Менавіта з-за прысутнасці расейскіх войскаў сітуацыя ў Данецкай і Луганскай абласцях ўскладнілася, – лічыць ён.

«Мы ваюем з Расеяй, і менавіта Расея вырашае, што адбываецца на Данбасе. Мы вядзем перамовы не з тэрарыстамі, а з прадстаўнікамі Крамля», — заявіў міністар.

Украінскія дэсантнікі працягваюць утрымліваць аэрапорт Луганска. Яны аказваюць супраціў узмоцненым танкавым батальёнам Узброеных сіл Расеі.

У той жа час прарасейскія баевікі і жаўнеры абстрэльваюць ўкраінскіх вайскоўцаў у раёнах Енакіева, Данецка ды іншых населеных пунктаў. Пра гэта паведамляе прэс-сакратар Анты-тэрарыстычнай аперацыі Леанід Мацюхін.

Журналісты, якія працуюць у зоне канфлікту, ацэньваюць агульную колькасьць прысутных ва Ўкраіне расейскіх падраздзяленняў у 7-8 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя