Украіна зноў заявіла, што Беларусь хоча адправіць на вайну сваіх вайскоўцаў
Расейская федэральная служба бяспекі пераапранае беларускіх салдат у форму расейскага войска, каб выслаць іх на вайну супраць Украіну – заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў, якога цытую агенцтва Інтэрфакс-Украіна.

Пакуль беларускае войска не ўдзельнічала ў вайне ва Украіне, але з тэрыторыі Беларусі запускаюцца ракеты па ўкраінскіх гарадах. Акрамя таго, з беларускай зямлі стартуюць расейскія вайсковыя самалёты і верталёты з боепрыпасамі.
