„Украіне патрэбна падтрымка, каб абараніцца ад расейскай агрэсіі”
Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што Украіне патрэбна падтрымка, каб абараніцца ад расейскай агрэсіі.
У Жэшаве ён сказаў, што патрэбна не толькі ваенная і гуманітарная дапамога, але і сродкі на аднаўленне гэтай краіны: “Мы ўсе верым у тое, што Украіна абароніцца. Людзям, якія сёння знаходзяцца ў нас і іншых краінах Еўропы, каб маглі нармальна жыць, маглі аднавіць сваю краіну, патрэбная эканамічная дапамога. Яе павінен даць Еўразвяз і цэлы свет. Я веру, што міжнародная супольнасць справіцца з гэтай задачай.”
У аэрапорце Жэшава прэзідэнт Анджэй Дуда разам з прэзідэнтамі Літвы, Латвіі і Эстоніі распавёў пра візіт ва Украіну. Учора ў Кіеве палітыкі сустрэліся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Раней яны наведалі Бучу, Ірпень і Барадзянку – месцы, дзе расейцы забілі сотні мірных жыхароў.
Беларускае Радыё Рацыя