Украіне застаўся год для правядзення рэформаў



Украіне застаўся год для правядзення рэформаў. Так мяркуе Лешэк Бальцэровіч, дарадца па эканамічных рэформах пры ўкраінскім урадзе.

Яшчэ з сакавіка 2016 года Лешэк Бальцэровіч працуе каардынатарам Міжнароднай кансультатыўнай рады пры прэзідэнце Украіны і старшынём групы стратэгічных дарадцаў пры украінскім Урадзе.

Бальцэровіч, які ведае ўкраінскую сітуацыю знутры, мяркуе, што калі эканамічныя рэформы не будуць скончаныя да канца 2017 года, яны могуць увогуле перарвацца. «2017 год — апошні год перад выбарамі для Украіны. Чым далей, тым цяжэй будзе іх праводзіць», — мяркуе бацька польскіх эканамічных рэформ. «Рашэнне вельмі важна прымаць пакетна, тады і эфект будзе відавочным.  У некаторых сферах ён стане заўважным яшчэ да выбараў», — дадае Лешэк Бальцэровіч.

Амаль усе замежныя спецыялісты па эканоміцы, якія працуюць дарадцамі ўкраінскага Урада, падкрэсліваюць, што галоўная праблема ўкраінскай эканомікі – сістэмная карупцыя, якая дагэтуль непераадоленая.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя