Украінская выведка: Расея магла імітаваць пускі ракет з Беларусі, каб уцягнуць яе ў вайну
Расея магла імітаваць пускі ракет з тэрыторыі Беларусі з мэтай правакацыі — каб уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны.
Пра гэта ў каментары «Укрінформ» сказаў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў.

„Пра ракеты з тэрыторыі Беларусі — верагодна, гэта быў электронны пуск або імітацыя пуску, паколькі на тэрыторыі Беларусі размешчаныя расейскія войскі, сілы і сродкі для рознага кшталту правакацыяў, каб уцягнуць яе ў вайну супраць Украіны”, — адзначыў ён.
Прадстаўнік украінскай выведкі патлумачыў, як расейцы маглі звярнуцца да імітацыйнага пуску ракет.
„Фізічна яго магло і не быць, але ўсё магло быць зроблена так, быццам пускі адбываліся з тэрыторыі Беларусі. Інфармацыя цяпер правяраецца”, — дадаў прадстаўнік Юсаў.
