Украінскі гурт «Фіолет» не пусцілі ў Беларусь



Канцэрт гурта «Фіолет», які павінен быў адбыцца сёння ўвечары ў Берасці, нечакана для ўсіх адменены. Прычына адмены стала вядома з запісу ў сацсетках саліста гурта Сяргея Мартынюка.

Сяргей вельмі расчараваны такім выпадкам: „Неприємні 2016ий рік на вулиці. В Білорусі нас чекали 2 роки, і такий облом…

У афіцыйнай суполцы канцэрту з’явілася паведамленне: «Сябры, вельмі сорамна і крыўдна… але, як ёсць. Грошы за квіткі вяртаем там,дзе набывалі. Просім прабачэння…»

Як кажа арганізатар туру па Беларусі Зміцер Назараў: «Я адчуваю зараз расчараванне і сорам. Шкада, што такія таленавітыя музыкі не могуць прыехаць у Беларусь.» Званкі ў Пагранкамітэт не змаглі вырашыць сітуацыю, супрацоўнікі органаў спасылаюцца на рашэнне Расеі і немагчымасць прыняцця ўласных рашэнняў у Саюзнай дзяржаве”.

Natatnik.org