Украінскі Кіеў і… акупаваны Менск. У Вільні ўсталявалі новы дарожны знак



Запушчаны сайт «Расея за гэта заплаціць», які збірае інфармацыю аб ваенных разрухах, якія Расея ўчыніла ва Украіне. Сайт https://damaged.in.ua/ створаны па ініцыятыве Офіса Прэзідэнта Украіны, Міністэрства фінансаў і Кіеўскай школы эканомікі:

– Цяпер, калі нашы войскі абараняюць межы Украіны і нашы населеныя пункты, а ўкраінскія ўлады рыхтуюцца да міжнародных працэсаў супраць Расейскай Федэрацыі, наша задача скласці максімальна поўны спіс усяго таго, што было загублена (…).

У спецыяльна створаную базу дадзеных было сабрана 1800 адзінак інфармацыі аб пашкоджаннях і ахвярах па ўсёй краіне. Іх падалі жыхары Украіны і мясцовыя ўлады.

Але гэта яшчэ не ўсё. Апроч абмежаванняў, накладзеных на расейскага агрэсара дзяржавамі, карпарацыямі і вядомымі брэндамі, у Вільні створаны новы дарожны знак. Ёсць паказальнік на Кіеў і акупаваны Менск.

Раней у Вільні была зменена назва вуліцы, на якой размешчана расейскае пасольства. Цяпер яно знаходзіцца па адрасе: вуліца Герояў Украіны.