Украінскі консул у Маскве наведаў Саўчанку



Да зняволенай у Расеі ўкраінскай лётчыцы, народнага дэпутата Украіны Надзеі Саўчанкі 10 студзеня пусцілі ўкраінскага консула.

Надзея Саўчанка

Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў „Твітэры ” яе адвакат Марк Фейгін. Абаронцы затрыманай расейцамі ўкраінскай лётчыцы паведамляюць, што ў панядзелак яны будуць высвятляць чаму іх падабароннай не перадаюць лісты.

Нагадаем, украінская лётчыца Надзея Саўчанка 15 снежня пачала галадоўку ў сувязі з тым, што да яе не пусцілі лекара. Яе ўтрымліваюць у маскоўскім СІЗА.