Украінскі цэнтр «Міратворац» уключыў Лукашэнку ў сваю базу
Украінскі цэнтр «Міратворац», які пачаў дзейнічаць адразу пасля анексіі Расеяй Крыму і ўвядзення войскаў на ўкраінскі Данбас, уключыў Аляксандра Лукашэнку ў сваю базу асобаў, датычных да злачынстваў супраць нацыянальнай бяспекі, міру, бяспекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку.
Аляксандр Лукашэнка пазначаны як «памагаты тэрарыстаў і расейскіх акупантаў» за тое, што адмовіўся выдаць Украіне затрыманых у Беларусі ўдзельнікаў прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» і перадаў іх Расеі.
Заява экс-прэзідэнта Еўрапейскай Рады і колішняга прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска аб тым, што Аляксандр Лукашэнка вясной 2014 году прапанаваў стварыць і ачоліць украінска-беларускі звяз, каб спыніць баявыя дзеянні на Данбасе, стала падставаю для абвінавачання ў замаху на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.
«Цэнтр „Міратворац“ просіць праваахоўныя органы разглядаць гэтую публікацыю на сайце як заяву аб зьдзяйсненні гэтым грамадзянінам усвядомленых дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі Ўкраіны, міру, бяспекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку, а таксама іншых правапарушэнняў», — адзначаецца на сайце.
Што такое цэнтр «Міратворац»
Цэнтар «Міратворац» стварыла ў 2014 годзе група ўкраінскіх навукоўцаў, юрыстаў, журналістаў, выкладчыкаў, вайскоўцаў і спецыялістаў у вывучэнні прыкметаў злачынстваў супраць нацыянальнай бяспекі, міру, бяспекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку.
Як адзначаецца на афіцыйным сайце, цэнтр мае статус недзяржаўнай арганізацыі.