Украінскім перасяленцам будзе выплачаная грашовая дапамога
Прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль распавёў пра дапамогу ўкраінцам, якія вымушана пакінулі свае дамы з-за баявых дзеянняў:
– Па-першае, дзяржава выплаціць кожнаму перасяленцу ва Украіне мінімальную грашовую месячную дапамогу 2000 грыўняў. Проста праз “Дзію” на картку банка без лішніх папер і бюракратыі. Усім тым, хто прыехаў з раёнаў актыўных баявых дзеянняў, таксама 3000 будуць выплачаныя на кожнае дзіця, якое праз вайну і ўсе тыя жахі вымушана прыехала ў больш бяспечны рэгіён.
Па-другое, гэта праца. Пачынаем праграму працаўладкавання ўсіх перасяленцаў. Для гэтага дзяржава пачынае выплаты тым працадаўцам, якія бяруць на працу перасяленцаў з пацярпелых рэгіёнаў. 6500 грыўняў за кожнага працаўладкаванага. Тыя грошы працадаўцы будуць выдаткоўваць на аплату працы такіх працаўнікоў.
Акрамя таго, пашыраная праграма кампенсацыі для тых, хто прымае ў сябе перасяленцаў. 450 грыўняў будуць вылучацца на пакрыццё камунальных паслугаў за кожнага перасяленца, якога ў сябе прымуць украінцы.
Дадамо, што на Радзе ЕЗ у Бруселі прымуць палітычнае рашэнне аб павелічэнні еўрапейскіх паставак зброі для Украіны да 1 млрд еўра. Пра гэта заявіла кіраўнік МЗС Германіі Аналена Бербак. Федэральны ўрад Нямеччыны падтрымлівае прадастаўленне Украіне дадатковай зброі і еўрапейскага фінансавання гэтых паставак на фоне ўварвання з боку Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя