Украінскія палітыкі вітаюць перамогу Анджэя Дуды
У Кіеве спадзяюцца, што новы прэзідэнт Польшчы будзе працягваць ранейшую палітыку да Украіны.
З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:
– Украінскія высокапасадоўцы, палітолагі і аналітыкі аднадушныя ў тым, што Анджэй Дуда будзе працягваць знешнюю палітыку Браніслава Камароўскага ва ўсходнім накірунку. І Дуда, і Камароўскі маюць блізкія погляды на Украіну і Расею, прытым дзеі апошняй расцэньваюцца абодвума палітыкамі як сур’ёзная загроза для еўрапейскай бяспекі.
Каментуючы абранне Анджэя Дуды на пасаду прэзідэнта Польшчы, міністр замежных спраў Павел Клімкін заявіў: “Адносіны паміж Украінай і Польшчай залежаць не ад выбараў, а ад сумеснага мінулага і сумеснай еўрапейскай будучыні двух блізкіх народаў”.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя