Украінскія памежнікі заявілі пра абстрэлы на мяжы з Беларуссю
Украінскія памежнікі заявілі пра абстрэлы на мяжы з Беларуссю. У прыватнасці, згадваецца Сянькоўка ў Гараднянскім раёне Чарнігаўскай вобласці (каля яе недалёка не толькі беларуская, але і расейская мяжа).
Абстрэлы пазіцый украінскіх памежнікаў вядуцца і са стралковай зброі, і з мінамётаў.
Яны мяркуюць, што адна з мэтаў — запалохаць, прымусіць адступіць ад мяжы на большую глыбіню. Генштаб Узброеных сіл Украіны ў сваёй зводцы згадвае абстрэлы ў раёне Сянькоўкі і ўскладае адказнасць за іх на „расейскага ворага”.
Таксама ўкраінскі бок сцвярджае, што фіксуецца правядзенне паветранай разведкі верталётамі, самалётамі і беспілотнікамі.
Генштаб Узброеных сіл Украіны піша, што пагроза расійскіх ракетных удараў з тэрыторыі Беларусі па-ранейшаму захоўваецца.