Украінскія ўлады абвінавацілі Расею ў выкарыстанні фосфарных боепрыпасаў



Украінскія ўлады абвінавацілі Расею ў выкарыстанні фосфарных боепрыпасаў.

У апублікаваных украінскімі вайскоўцамі здымках з дрона відаць, як на шматпавярховыя будынкі ў Бахмуце падаюць баепрыпасы, якія выпраменьваюць яркае белае святло. Хоць фосфарныя боепрыпасы не забароненыя, іх выкарыстанне ў жылых раёнах лічыцца ваенным злачынствам, адзначае BBC.

Аналіз BBC паказаў, што здымкі зробленыя ў раёне на захад ад цэнтру Бахмуту, непадалёк ад дзіцячай бальніцы. Было пацверджана, што выкарыстоўваецца нейкі від запальных боепрыпасаў, але не атрымалася дакладна пацвердзіць тое, што гэта менавіта фосфарныя боепрыпасы.

Беларускае Радыё Рацыя