Украінскія вайскоўцы правялі контратаку пад Бахмутам



Збройныя сілы Украіны здолелі адціснуць расейскіх вайскоўцаў у выніку контратакі на ўсход ад Бахмуту.

Цяпер гэта найбольш абмяркоўваюць расейскія ваенкары і блогеры, – піша амерыканскі Інстытут вывучэння вайны. Таксама няўдачай скончыўся расейскі наступ на Вуглядар, які мусіў ліквідаваць украінскія ваенныя рэзервы на захадзе Данецкай вобласці. Інстыту выказвае думку, што гэта сведчыць пра зніжаныя баявыя магчымасці Расеі пад Данецкам.

!Калі 300 тысяч мабілізаваных не змаглі даць Расеі вырашальнай перавагі ў наступе, то малаверагодна, што ўвод дадатковых сілаў падчас будучых хваляў мабілізацыі прывядзе да іншага выніку. Такім чынам, Украіна мае добрыя магчымасці, каб перахапіць ініцыятыву і пачаць контрнаступ на крытычных участках цяперашняй лініі фронту”, – піша Інстытут вывучэння вайны.