Улада Лукашэнкі баіцца беларускага народа
Напярэдадні святкаванняў 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску былі затрыманы апазіцыйныя палітыкі Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык і Максім Вінярскі. Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл рэзка выступілі супраць арышту вядомых у Беларусі людзей.
Віктар Марчык:
–Гэту ўладу ўжо не пераробіш, яна адной рукой гладзіць, а другой садзіць. Новымі затрыманнямі ўлада яшчэ раз паказала свой сапраўдны твар, яна баіцца беларускага народа. Свята ў Менску нібыта дазволілі, але яго ўлада вельмі моцна палохаецца, палохаецца і згуртавання, і масавасці беларускага народа, нашых людзей, якія ў любы момант могуць аб’яднацца ўсе разам пад бела-чырвона-белым сцягам.
Іван Бедка:
–У Менску арыштавалі Някляева, Сіўчыка і Вінярскага деля таго, каб запалохаць астатніх актыўных грамадзян. Я ў гэтым нічога новага не бачу, бо так было і раней, так робіцца і сёння. А дазвол на канцэрт з нагоды 100-годдзя БНР – гэта піяр перад Еўропай.
–Для мяне затрыманне Сіўчыка, Някляева і Вінярскага перад святкаваннем 100-годдзя БНР зусім не здзіўляе. Так заўсёды ў апошнія гады было ў нашай дзяржаве, так гэты дыктатарскі рэжым сябе паводзіць і сёння. Затрымлі галоўных ініцыятараў мерапрыемства, на якое плануюць прыйсці шмат народу. Дзеянне накіраваны на тое, каб як мага менш людзей удзельнічалі ў святкаванні юбілею БНР, але так не будзе. Народ будзе святкаваць!
Алесь Масюк:
–На жаль, нічога новага не адбылося: метады працы ўлады засталіся ранейшыя. А гэта – запалохванне і падман ўласнага народа. Сённяшняя ўлада даўно не мае ніякай народнай падтрымкі, таму і баіцца любых пратэстаў і акцый.
Беларускае Радыё Рацыя