Улады абнародавалі свой праект новай Канстытуцыі Беларусі
Улады абнародавалі свой праект новай Канстытуцыі Беларусі.
Праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі з’явіўся ў інтэрнэце на сайце дзяржаўнага агенцтва БелТА.
Канстытуцыйны рэферэндум запланаваны на люты 2022 года, але дагэтуль няма канкрэтнай даты, а тэкст праекта дакумента, хоць і абяцалі апублікаваць яшчэ ўвосень, выклалі толькі 27 снежня.
Ніводзін эксперт з ліку апанентаў Лукашэнкі да выпрацоўкі праекта Канстытуцыі не быў дапушчаны. На грамадскае абмеркаванне застаецца меней за два месяцы часу.
Між іншым, у праект уводзіцца артыкул аб “Усебеларускім народным сходзе”. Гэты сход названы вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя, ён мае складацца з 1200 чалавек і мець шырокія паўнамоцтвы, у тым ліку можа абвясціць імпічмент прэзідэнту і разглядаць пытанне легітымнасці выбараў.
Беларускае Радыё Рацыя