Улады баяцца новага выбуху грамадскай актыўнасці
Напярэдадні гадавіны пратэстаў 9 жніўня палітолаг Валер Карбалевіч адзначае, што па ўсёй Беларусі ідуць затрыманні і прафілактычныя гутаркі. Улады баяцца новага выбуху грамадскай актыўнасці, хоць, здаецца, ніякіх перадумоў для гэтага няма.
Аднак яны баяцца. Чаму?
Па-першае, адсутнічае зваротная сувязь улады з грамадствам. Усе падобнага роду механізмы даўно ліквідаваныя. У выніку ўлады не ведаюць, што адбываецца ў грамадстве. А ў страху вочы вялікія.
Па-другое, асаблівасць беларускага пратэсту заключаецца ў тым, што ён быў спантанна самаарганізаваны.
Калі пратэст арганізоўваюць нейкія структуры (як у Расеі Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага), то ліквідаваўшы іх, можна нейтралізаваць пратэст. А калі дамінуе самаарганізацыя, то невядома, з кім змагацца.
Таму Лукашэнка не адчувае сябе пераможцам, не ўпэўнены, што ўсё задушыў, – піша палітолаг.
Беларускае Радыё Рацыя