Улады Беларусі хочуць экстрадыраваць на радзіму Святлану Ціханоўскую
Улады Беларусі хочуць вярнуць на радзіму аднаго з лідараў апазіцыі, Святлану Ціханоўскую. Сёння ў Менску аб’яўлена аб пачатку працэдуры экстрадыцыі.
2 сакавіка Следчы камітэт паведаміў пра завяршэнне расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох давераных асоб Ціханоўскай, пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.
У матэрыяле не называюцца прозвішчы, але, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра Аляксандра Шабаліна, Таццяну Канеўскую, Юрыя Уласава і Дзмітрыя Івашкова. Усе яны затрыманыя.
Улады запэўніваюць, што давераныя асобы Ціханоўскі рыхтавалі масавыя беспарадкі і захоп органаў дзяржаўнай улады.
Беларускае Радыё Рацыя