Улады Беларусі запатрабавалі спыніць дзейнасць у краіне Інстытута Гётэ



Улады Беларусі запатрабавалі спыніць дзейнасць у краіне Інстытута Гётэ і Германскай службы акадэмічных абменаў.

Пра гэта паведамілі ў МЗС Германіі. “Мы шкадуем пра рашэнне беларускага боку.., — гаворыцца ў заяве знешнепалітычнага ведамства. — Гэты крок прывядзе да далейшай міжнароднай ізаляцыі Беларусі”. Адзначаецца, што з-за рашэння ўладаў Беларусі пацярпяць “беларускія грамадзяне, якія будуць пазбаўлены магчымасцяў грамадскай і культурнай дзейнасці”.

Гётэ-Інстытут — гэта арганізацыі па вывучэнні нямецкай мовы і культуры, якія дзейнічаюць па ўсім свеце.

Беларускае Радыё Рацыя