Улады Беларусі заявілі пра выхад з „Усходняга партнёрства”
У МЗС Беларусі 28 чэрвеня быў выкліканы кіраўнік Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Дзірк Шубель «у сувязі з уведзенымі Еўразвязам беспрэцэдэнтнымі абмежавальнымі мерамі ў дачыненні да Беларусі».
Шубелю прапанавана выехаць у Брусель для кансультацый, каб „давесці свайму кіраўніцтву пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці націску і санкцый”.
У якасці адказу на новыя санкцыі Еўразвяза Беларусь прыпыняе свой удзел у ініцыятыве ЕЗ «Усходняе партнёрства».
– Афіцыйны Менск пачынае рэалізацыю працэдуры прыпынення дзеяння Пагаднення аб рэадмісіі з Еўразвязам;
– „пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЕЗ адклікаецца ў Менск для кансультацый. Кіраўніку Прадстаўніцтва ЕЗ у Рэспубліцы Беларусь таксама прапанавана выехаць у Брусэль для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці ціску і санкцый”;
– забаронены ўезд у Беларусь прадстаўнікам еўраструктур і асобам з краін Еўрапейскага звяза, якія садзейнічалі ўвядзенню абмежавальных мер.
Беларускае Радыё Рацыя