Улады дазволілі шэсце на Дзень Волі ў Менску
Менгарвыканкам дазволіў правесці святкаванне Дня Волі 25 сакавіка ў Менску. Але на пляцоўцы ў парку Дружбы народаў у раёне плошчы Бангалор. Арганізатары прапанавалі іншы сцэнар – шэсце ад Акадэміі навук да скверу Янкі Купалы.
Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні Партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі назваў гэтые рашэнне гарадскіх уладаў правакацыяй:
– Мы атрымалі па сутнасці адмову з боку Менскага гарвыканкама ў правядзенні масавага мерапрыемства, таму што нам не зацвердзілі дазволены маршрут ад Акадэміі навук да скверу Янкі Купалы. У сённяшняй грамадска-палітычнай сітуацыі я лічу гэта правакацыяй. Бо сёння людзі свабодна збіраюцца на ўсіх плошчах, без усялякіх заявак. Мы расцэньваем гэта як правакацыйныя дзеянні.
Таксама прадстаўнікі Менгарвыканкама выключылі з ліку заяўнікаў мерапрыемства старшыню Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедьзку, палітыка і былога палітвязня Мікалая Статкевіча, старшыню Руху салідарнасці „Разам” Вячаслава Сіўчка, таму што яны раней прыцягваліся да адмінітрацыйнай адказнасці.
Па словах Віталя Рымашэўскага, гэты крок уладаў з’яляецца дыскрымінацыяй і правакацыяй. Сітуацыя з правядзеннем Дня Волі будзе абмеркавана на паседжанні аркамітэта па святкаванні Дня Волі, сказаў Віталь Рымашэўскі.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота bchd.info