Улады Эстоніі высылаюць двух расейскіх дыпламатаў
Эстонскія ўлады ўручылі ноту генеральнаму консулу Расеі ў Нарве – Дзмітрыю Казённаву і консулу Андрэю Сургаеву, і загадалі пакінуць краіну.
Прычыны гэтага рашэння ў эстонскім МЗС не называюць, – паведамляе Delfi.
Расейская амбасада ў Эстоніі інфармацыю пра высылку дыпламатаў пакуль не каментуе.
Расейскі МЗС назваў рашэнне Таліна “чарговым недружалюбны і нічым не абгрунтаваным актам” і паабяцаў адказаць на яго, – перадае агенцтва РИА Новости.
