Улады Германіі за санкцыі супраць расейскіх алігархаў
Улады Германіі выступілі за санкцыі супраць расейскіх алігархаў. Такое рашэнне можа быць прынята на наступным тыдні.
Уздзейнічаць на алігархаў прапанаваў віцэ-канцлер Германіі, міністр эканомікі Зігмар Габрыэль у інтэрв’ю нямецкаму часопісу Spiegel.
Сектаральныя санкцыі ўжо ўзгодненыя, казалі ў пятніцу ў Еўракамісіі, іх могуць прыняць на наступным тыдні. Але перад гэтым ЕЗ абвесціў пра ўключэнне ў «чорны спіс» яшчэ 15 расейцаў і 18 кампаній.
