Улады наўмысна зрываюць сустрэчы з кандыдатамі-апазіцыянерамі



Кандыдат у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў чарговы раз не змог сустрэцца з выбаршчыкамі па заранёў дамоўленай сустрэчы ў  Бярозаўскай вытворча-механічнай калоне №3.

Adamczuk Kabanau

Гэта ўжо трэцяя сарваная ўладамі сустрэча на вытворчасці, кажа Аляксандр Кабанаў:

– Чарговы раз адмовілі ў сустрэчы. Дырэктар вінавата паціснуў плячыма і сказаў – вось такія справы, але дазволіў павесіць нашае паведамленне пра сустрэчу. На яе прыедуць Міхаіл Чыгір, Анатоль Лябедзька і Мікалай Казлоў. Сустрэча адбудзецца ў горадзе Бярозе ў Доме культуры па вуліцы Камсамольскай, 14, 19-га жніўня а 6-й гадзіне вечара.

Па словах Аляксандра Кабанава, мала лепш выглядаюць справы і з інфармацыяй, якую ён падае для друку. Скарацілі аб’яву, якую ён падаваў для друку ў газеце. Самую цікавостку не падалі. З аўтабіяграфічных дадзеных не ўключылі таксама вельмі важныя дадзеныя. А 5-ціхвілінныя выступы на радыё і тэлебачанні ў запісы – проста здзек.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя