Улады не хочуць адзначаць 1 траўня з сацдэкамі



Немэтазгодным ладзіць свята 1-га траўня разам з сацыял-дэмакратамі палічылі прадстаўнікі ўлады ў Берасці. Яны адхілілі прапанову зладзіць мерапрыемства разам з сябрамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Палітык Ігар Маслоўскі адзначыў, што актывісты хацелі зладзіць агульнагарадскую акцыю:

– Мы прапанавалі ўладам зрабіць такі фармат, зрабіць агульнагарадскую акцыю, што гэта не асобная акцыя сацыял-дэмакратаў, ці праціўнікаў акумулятарнага заводу, а гэта супольная агульнагарадская акцыя, куды маглі б прыйсці ўсе: незалежныя прафсаюзы, афіцыйныя прафсаюзы, грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі і працоўныя калектывы, калі яны таго пажадаюць. Мы прасілі, каб гэта ўсё было добраахвотна.

Паводле Ігара Маслоўскага, 1 траўня сацыял-дэмакраты проста павіншуюць берасцейцаў з надыходзячым святам. Такія дзеянні не забаронены законам.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце