Улады нічога не робяць для адмены смяротнага пакарання
Беларусь не зрабіла ніякіх крокаў па адмене смяротнага пакарання. Кіраўніцтва дзяржавы спасылаецца на беларускую грамадскасць, якая нібыта не гатова да адмены смяротнага пакарання. Паводле намесніка старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянціна Стэфановіча, ніхто на дзяржаўным роўні не працуе з грамадскай думкай, акрамя праваабаронцаў. Але праваабаронцы маюць вельмі абмежаваныя магчымасці для працы ў гэтым кірунку, кажа Валянцін Стэфановіч:
– Гэта павінна вырашацца кіруючымі элітамі краінаў. Мы ж не мусім кіравацца грамадскай думкай у гэтым выпадку. Бо так мы скацімся да сярэднявечча. Сусветны досьвед паказвае, што ў еўрапейскіх краінах, якія адмянялі смяротнае пакаранне, таксама грамадства было за яго захаванне. Але кіруючыя эліты гэтых краін узялі палітычную адказнасць на сябе і зрабілі гэты крок. Мне здаецца, калі так ставіць пытанне, то мы можам яго не адмяніць яшчэ 100 гадоў ці 200.
Зараз праваабаронцы “Вясны” у асветніцкіх мэтах праводзяць “Тыдзень супраць смяротнага пакарання”, які пачаўся 5 кастрычніка.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.
Беларускае Радыё Рацыя