Улады працягваюць пагражаць беларусам сілавым здушэннем нязгодных



Улады працягваюць пагражаць народу сілавым здушэннем нязгодных. Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Андрэй Раўкоў у эфіры дзяржаўнага тэлеканала Беларусь 1 у размове з Лукашэнкам сказаў:

Не трэба распускаць соплі і думаць пра тое, што нехта сказаў, што войска будзе супраць народа. Але вы павінны дакладна разумець: мы – сілавы інструмент. Не толькі ўзброеныя сілы, але і міліцыя, і АМАП, і органы ўнутраных спраў, і ўнутраныя войскі, і памежнікі, і іншыя сілавыя структуры. І наша задача – не дапусціць гібелі дзяржавы. Не дапусціць кровапраліцця ў народзе. Калі мы гэта дапусцім, значыць – мы прайгралі бой. А ўсё гэта пачнецца (калі раптам пачнецца), гэта будзе таемна, ціха, арганізацыя масавых беспарадкаў, што вы зараз, я ўпэўнены, бачыце, назіраеце. А канфлікт затым можа перарасці ў што заўгодна. Тым больш, у гэтым завязаныя знешнія сілы – гэта ні для каго не сакрэт, гэта відаць няўзброеным вокам.

Беларускае Радыё Рацыя