Улады Расеі спынілі вываз сваіх грамадзян з-за мяжы
Улады Расеі спынілі вываз сваіх грамадзян з-за мяжы, гэта зроблена, каб абараніць здароўе грамадзян і абмежаваць увоз хваробы з-за мяжы, заявіў аператыўны штаб ураду Расеі ў барацьбе з каронавірусам, паведамляе «Настоящее время».
Усяго за мяжой застаюцца ад 25 да 35 тысяч расіян, паведамляе BBC з спасылкай на прадстаўнікоў МУС.
Расіянам, якія хочуць вярнуцца з-за мяжы, прапануюць запоўніць анкету на партале дзяржаўных паслуг. Тады штаб складзе графік вяртання. Грамадзянам таксама абяцаюць даць неабходную сацыяльную дапамогу на час іх знаходжання за мяжой. Расейскі ўрад вылучыў Міністэрству замежных спраў амаль 6,5 мільёнаў даляраў для дапамогі сваім грамадзянам за мяжой.
Фота Reuters