Улады шкадуюць аб тым, што першай прайшла парламенцкая кампанія



Улады зараз вельмі шкадуюць аб тым, што першай прайшла парламенцкая, а не прэзідэнцкая кампанія. Такога меркавання прытрымліваецца адзін з галоўных каардынатараў выбарчай кампаніі Святланы Ціханоўскай у Берасцейскай вобласці Аляксандр Кабанаў.

Блогер адзначыў, што развіццё падзеяў сёлета стала вельмі нечаканым для кіраўніцтва краіны:

– Пандэмія, да таго ж Беларусь звальваецца ў эканамічную яму. І што будзе да жніўня – нікому невядома. Думаю, што пратэст будзе толькі нарастаць. У мінулым годзе яны правялі парламенцкія выбары, а не прэзідэнцкія. Зараз бы яны ўздыхнулі больш вольна, бо ніхто з іх не чакаў, што будзе сёлета.

Аляксандр Кабанаў лічыць, што ўлады проста не ведаюць, што рабіць далей. Менавіта таму ўключаецца хваля рэпрэсій.

Беларускае Радыё Рацыя