„Улады спрабуюць выявіць актыўных жыхароў”



У Цэнтральнай выбарчай камісіі разлічваюць, што грамадзяне прымуць актыўны ўдзел у фармаванні выбарчых камісій і ў арганізацыі назірання. Бо фармат так званага Адзінага дня галасавання новы, а гэта павінна выклікаць цікавасць. Пад асаблівай увагай у ведамстве студэнцкая моладзь. 

Праваабаронца з Берасцейшчыны ўпэўнены, што ўлады такім чынам наўпрост спрабуюць выявіць актыўных жыхароў, а практычнага сэнсу ва ўсім гэтым няма:

– Павінен кожны сам вызначацца, ці патрэбна яму ісці ў камісію, рабіць назіранні ці не. Калі гэта разглядаць так, каб паказаць, як пройдзе, то я не бачу сэнсу зараз ісці ў нейкія камісіі ці ў назіральнікі. Калі б у нас прысутнічалі міжнародныя назіральнікі, напрыклад з АБСЕ той жа самай, тады быў бы сэнс. Калі няма гэтых міжнародных назіральнікаў, то і няма сэнсу рабіць самім назіранне ці імкнуцца ў гэтую камісію.

Што тычыцца міжнароднай місіі назіральнікаў АБСЕ, то напрыканцы лістапада старшыня ЦВК Ігар Карпенка паведаміў, што прынятае рашэнне іх не запрашаць, бо яны ўжо загадзя ствараюць негатыўныя вынікі. Традыцыйна будзе місія назіральнікаў з СНД.  

Беларускае Радыё Рацыя