ІПэшнікі збяруцца ў цэнтры Менску 14 сакавіка (абноўлена)
Улады Менска не далі дазвол на “Марш прадпрымальнікаў”, які анансаваўся на 14 сакавіка. У адказ арганізатары прапануюць ІПэшнікам сабрацца ля будынку Міністэрства па падатках і зборах. Акцыя пройдзе ў той жа дзень, 14 сакавіка, і распачнецца а 13-ай гадзіне. Такую ідэю агучылі старшыня аб’яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка і былы палітвязень Мікалай Статкевіч. Яны прапануюць прадпрымальнікам зрабіць вусную або пісьмовую заяву пра сваю нязгоду з нормамі ўказа №222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці. Як гаворыцца ў звароце арганізатараў, менавіта падаткавікі з’яўляюцца асноўнымі распрацоўшчыкамі ўказу і займаюць найбольш жорсткую пазіцыю ў рамках дзейнасці рабочай групы пры Міністэрстве эканомікі.
* * *
Улады забаранілі Анатолю Шумчанку і Мікалаю Статкевічу мітынг і шэсце. Пра гэта паведамляецца на сайце «Перспектыва».
Паводле папярэдняй інфармацыі, у адмове Анатоль Шумчанка вінаваціць Анатоля Лябедзьку.
Фота perspektyva.org і з фэйсбука Мікалая Статкевіча