Уладзімір Андрэйчанка накіруецца з афіцыйным візітам у Швейцарыю
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка 27 лютага — 1 сакавіка будзе знаходзіцца на чале парламенцкай дэлегацыі з афіцыйным візітам у Швейцарыі.
У рамках візіту, паведамляе прэс-служба Платы прадстаўнікоў, запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч.
Бакі абмяркуюць пытанні развіцця беларуска-швейцарскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва ў двухбаковым фармаце і ў рамках міжнародных арганізацый.
Акрамя парламенцкага складальніка парадак дня сустрэч будзе „сфакусаваны на аспектах, звязаных з паглыбленнем гандлёва-эканамічных, крэдытна-інвестыцыйных і гуманітарных сувязяў, рэалізацыяй праектаў у галіне сельскагаспадарчай кааперацыі”.
Афіцыйны візіт стане першым у гісторыі беларуска-швейцарскіх міжпарламенцкіх адносін.
belapan.by