Уладзімір Барадач прапануе кампраміс як стратэгію змены ўлады
Кампраміс – гэта стратэгія, якая можа прывесці да змены ўлады ў Беларусі – выказаў меркаванне грамадскі дзеяч, палкоўнік у адстаўцы Уладзімір Барадач.
Беларуская апазіцыя зайшла у тупік, увесь час ідуць дыскусіі адносна фармата ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі ў 2015 годзе, і выбару адзінага кандыдата.
А з уладай варта дамаўляцца – кажа палкоўнік спецслужбаў у адстаўцы, старшыня Савета Нацыянальнага адраджэння Уладзімір Барадач:
– Гэты шлях да кампрамісу паміж сённяшняй уладай і людзьмі, апазіцыяй, якія прадстаўляюць іншую думку. Краіна толькі так і будзе развівацца ў барацьбе супярэчнасцяў. Калі няма іншай думкі, над краінай навісае пагроза застоя. У крайнім выпадку – дэградацыя самой краіны. Мы жывем у цэнтры Еўропы, таму іншага шляху мы пакуль не прапаноўваем.
Сілавога метаду дапусць нельга, каб у Беларусі не паўтарыліся ўкраінскія падзеі – падсумоўвае Уладзімір Барадач. Гутарка з грамадскім дзеячом, а таксама пра Украіну напярэдадні парламенцкіх выбараў пачуем сёння ў праекце «Месца для прэсы» а 19.30 паводле беларускага часу, у Польшчы – на гадзіну раней.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя