Уладзімір Кацора: Нібыта ходзім па коле
Гомельскі палітык Уладзімір Кацора заўважае, што сёлетняя выбарчая кампанія праходзіць у вельмі падобных абставінах, як тое было ў 2010 годзе.
Гамяльчук у якасці абгрунтавання сваёй пазіцыі не паленаваўся павывучаць архіў сваіх дакументаў.
– На дзіва, той жа Сечын прыязджаў, той жа ўльтыматум Мядзведзева, калі яны разам з Пуціным выкручвалі рукі Лукашэнку, каб ён прадаў “Белтрансгаз”. Тады апазіцыя, як і зараз, казала, паколькі ўжо было 10 год Саюзнаму дагавору, што ёсць пагроза інкарпарацыі. Расея “Хроснымі бацькамі” ціснула на Лукашэнку. Было 8 кандыдатаў ад дэмакратаў. Чым усё скончылася, мы памятаем.
Уладзімір Кацора заўважае, што асноўным адрозненнем ад 2010 года з’яўляецца апатыя дэмакратычнага актыву і набліжэнне структурнага гаспадарчага крызісу, на які няма адказу ва ўладаў.
Беларускае Радыё Рацыя