Уладзімір Кацора: Подпісы, сабраныя на пікетах, здаваць не буду



Апазіцыйныя прэтэндэнты ў кандыдаты ў дэпутаты не будуць здаваць сабраныя подпісы ў выбарчыя камісіі. Актывісты збіраюцца балатавацца ад партыйных структур. Пікеты дэмакратычных прадстаўнікоў мелі дэманстратыўны характар. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Кацора, які плануе балатавацца па Гомельскай Сельмашаўскай акрузе, гаворыць, што не хоча, каб у выбаркамы трапілі спісы нелаяльных да ўладаў грамадзянаў.

– Я не буду здаваць тыя подпісы, якія я атрымаў на пікетах за гэты месяц. Людзі падпісаліся пад бел-чырвона-белым сцягам. Яны падпісаліся за апазіцыю. І я не хацеў бы гэтай уладзе аддаваць подпісы гэтых людзей, калі ўлада сябе так паводзіць. Яна сябе супрацпастаўляе грамадству.

Па Гомельшчыне ад Аб’яднанай грамадзянскай грамадзянскай партыі падалі дакументы на рэгістрацыю 12 чалавек. З іх 5 прэтэндэнтаў – па горадзе Гомелі. Ад партыі левых “Справядлівы свет” па вобласці збіраецца балатавацца 10 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя