Уладзімір Кацора: Трэба ўдзельнічаць у будучай электаральнай кампаніі
Беларуская апазіцыя не мае сіл для правядзення байкоту падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Так заявіў грамадскі актывіст Уладзімір Кацора падчас падвядзення вынікаў гомельскім актывам.
На думку палітыка, трэба ўдзельнічаць у будучай электаральнай кампаніі:
– У нас няма лідара з даверам усяго насельніцтва. Хоць насельніцтва на выбары не ходзіць, але ўлада малюе выбары. Намалявала, а мы нічога не можам зрабіць, каб уладу прымусіць. Майдана ж не было ні ў акрузе, ні на прэзідэнцкіх выбарах яго можа не быць, паспяховага майдана, які скажа: хопіць дурыць! Таму – байкот, тым больш не ўдзел – не можа быць стратэгіяй перамогі. Прэзідэнцкая кампанія, у якой мы павінны ўдзельнічаць, і найлепшы варыянт, каб быў адзіны лідар. І гэты лідар пасля выбараў павінен застацца лідарам апазіцыі.
Сярод галоўных вынікаў года, адзначаных грамадскімі дзеячамі Гомельшчыны, – нарастанне незадаволенасці насельніцтва цяперашнімі ўладамі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель