Уладзімір Кацора: Вызваленне палітвязняў залежыць ад скаардынаванай пазіцыі Захаду



Гомельскі грамадскі дзеяч Уладзімір Кацора перакананы, што вызваленне палітвязняў залежыць ад скаардынаванай і прынцыповай пазіцыі Захаду.

Але, так ці інакш, палітык перакананы, што палітычныя вязні не будуць знаходзіцца ў турме адмераныя судамі тэрміны.

– Усё будзе залежыць ад таго, ці пойдзе Лукашэнка і Захад у гэтай сітуацыі на нейкую здзелку. Тут ужо нельга разважаць, што будзе асобна разглядацца, скажам, Няпомняшчы, ці Судаленка, ці Статкевіч. Тут будзе торг весціся пакетам. Што тычыцца Бабарыкі… Цяжка сказаць, як будуць падзеі развівацца. Але можна адназначна сказаць, не 10 і не 14 гадоў.

Паводле рашэння праваабарончых арганізацый Беларусі, на дадзены момант прызнаныя палітвязнямі 587 чалавек. Аднак грамадзянаў, якія трапілі за краты за свой удзел у поствыбарчых пратэстаў, у разы больш.

Беларускае Радыё Рацыя