Уладзімір Кацора зняў сваю кандыдатуру



У Гомелі апазіцыйны кандыдат у дэпутаты Уладзімір Кацора вырашыў зняць сваю кандыдатуру з выбарчай гонкі. Палітык патлумачыў сваё рашэнне тым, што ўлады не праводзяць выбары.

Галоўнай прыкметай адсутнасці выбараў Уладзімір Кацора называе немагчымасць падлічыць бюлетэні:

– Нас не дапускаюць у гэтыя камісіі, у нізавыя – участковыя, ніводнага нашага прадстаўніка не ўключылі. Нам там намалююць 2 адсоткі ад галасоў. Сфальсіфікуюць яўку, бо ім нічога не застаецца – апатыя ў людзей. У Гомелі прыйдзе на выбары не больш за 35 адсоткаў людзей, а яўку пакажуць – 80, перамогу праўладнага кандыдата пакажуць не ніжэй за 60 адсоткаў. Вось такія нашы выбары.

Уладзімір Кацора гаворыць, што ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі, каб данесці гомельцам інфармацыю пра сітуацыю ў краіне.

Беларускае Радыё Рацыя