Уладзімір Халіп: У новай Беларусі Статкевіч адыграе вялікую ролю



У пяты раз былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч сустракае свой дзень народзінаў за кратамі. Мікалаю Статкевічу споўнілася 59 гадоў.

У публіцыста і грамадскага дзеяча Уладзіміра Халіпа  дачка Ірына Халіп і зяць Андрэй Саннікаў таксама ў 2010 годзе патрапілі ў няволю за ўдзел у Плошчы.

Паводле Уладзіміра Халіпа, Мікалай Статкевіч працягвае барацьбу:

– Ён сапраўдны мужчына, сапраўдны афіцэр, ён чалавек гонару, ён з тых беларускіх змагароў, якія ў любы час, у любы гістарычны перыяд баранілі сваю краіну, нягледзячы на тое, што яны былі ў меншасці. Гэткіх людзей не перамагаюць, самі яны ніколі не пакідаюць поле боя.

“У беларускай гісторыі былі і Касцюшка, і Каліноўскі, і ўдзельнікі Слуцкга збройнага чыну”, – нагадвае Уладзімір Халіп.

Уладзімір Халіп  упэўнены, што час Міколы Статкевіча яшчэ наперадзе.

„Я веру і ведаю, што Беларусь хутка вызваліцца. І ў гэтай новай Беларусі Мікалай Статкевіч яшчэ адыграе вялікую ролю”, – кажа Уладзімір Халіп.

Беларускае Радыё Рацыя