Уладзімір Кобец: Плошча-2010 паўплывала на сённяшнія пратэсты
19 снежня спаўняецца 10 гадоў з Плошчы-2010. Дзясяткі тысяч чалавекаў выйшлі вечарам на менскі праспект Незалежнасці пратэставаць супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
Акцыю разагналі, затрымалі сотні чалавек, у тым ліку 8 з 10 кандыдатаў на прэзідэнта, тады ў краіне з’явіліся дзясяткі палітвязняў. Аднак той пратэст меў уплыў і на сённяшнія падзеі, распавядае ўдзельнік Плошчы, былы палітвязень, а цяпер выканаўчы дырэктар ISANS Уладзімір Кобец:
– Што змянілася? Вырасла новае пакаленне, тыя людзі, якія былі школьнікамі ў 2010 годзе. Яны бачылі ўсё гэта ўжо тады і разумелі, што адбываецца. Яны не мелі права голасу і не былі галоўнай дзеючай сілай у Беларусі. Ужо ў гэтую кампанію яны склалі аснову. Гэта новае пакаленне не ўспрыняла ўвогуле такіх падыходаў і запатрабавала павагі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Назіральнікі АБСЕ не прызналі выбары 2010 года як тыя, якія адпавядалі стандартам – па ўсёй краіне фіксавалі грубыя фальсіфікацыі. Гэта разам з наступнымі рэпрэсіямі выклікала замарозку адносінаў Менску з краінамі Захаду на некалькі гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота palitviazni.info