Уладзімір Колас: Мы мусім бараніць сваю незалежнасць
Таварыства Беларускай Мовы і Рада беларускай інтэлігэнцыі апублікавалі праект „Маніфесту аб незалежнасці”, які мае быць прыняты на Канрэсе, запланаваным на 21 снежня.
Як паведаміў сябра арг-камітэту па правядзенні Кангрэсу Уладзімір Колас, аўтары Маніфесту спрабуюць заручыцца як мага больш шырокай падтрымкай з боку палітычных партыяў, грамадскіх аб’яднанняў і асобных грамадзян:
– Нам проста трэба заявіць пра сваю гатоўнасць адстойваць сваю незалежнасць, пра сваё жаданне жыць у незалежнай краіне і збіраць пад гэтую ідэю як мага больш аднадумцаў і паплечнікаў. А перспектывы будуць залежыць у тым ліку і ад усіх нас, нам трэба паказаць што мы народ, мы краіна, а не нейкая фікцыя, як спрабуюць запэўніць нас тыя, хто намі кіруе.
З палітычных партыяў ідэю Кангрэсу і Маніфесту падтрымлі пакуль толькі дзве. Гэта партыя БНФ і праўладная Ліберальна-дэмакратычная партыя на чале з бацькам і сынам Гайдукевічамі.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя