Уладзімір Лабковіч: Каб АБСЕ вярнулася да рэкамендацый па зменах выбарчага заканадаўства



У Менску з візітам знаходзяцца дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека – Міхаэль Георг Лінк і генеральны сакратар Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе – Лямбэрт Заньер.

16-га чэрвеня прадстаўнікі АБСЕ сустрэліся з беларускімі праваабаронцамі і назіральнікамі за выбарчым працэсам. Праваабарончы Цэнтра “ Вясна” прадстаўляў Уладзімір ЛабковічIMG_4004

Уладзімір Лабковіч распавёў, што падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні будучых прэзідэнцкіх выбараў і сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Мы абмеркавалі, што неабходна, каб АБСЕ яшчэ раз вярнулася да тых рэкамендацый па зменах выбарчага заканадаўства і практыкі яго прымянення, якія неаднойчы былі выказаныя падчас мінулых міжнародных місіяў па назіранню за рознымі выбарчымі кампаніямі ў Беларусі. Гэтыя рэкамендацыі не выкананыя, а наадварот – некаторыя станоўчыя моманты, якія былі ў выбарчым заканадаўстве, былі нівеляваныя. 

Кіраўнік Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека паведаміў праваабаронцам, што ўжо ў ліпені ў Менск прыбудзе першая тэхнічная місія па разгортванню міжнароднай місіі па назіранню, якая будзе рабіць ацэнку сітуацыі ў Беларусі, і тое як Беларусь выконвае ранейшыя рэкамендацыі АБСЕ.

 Беларускае Радыё Рацыя