Уладзімір Лабковіч: Яўка цалкам сфальсіфікаваная
Уладзімір Лабковіч прадстаўляе „Праваабаронцаў за свабодныя выбары” на канферэнцыі па правах чалавека, якую АБСЕ ладзіць у Варшаве.
На ёй, сярод іншага, абмяркоўваецца, як парламенцкія выбары ў Беларусі паўплываюць на ўспрыняццё Беларусі ў Еўропе:
– Мы заўважылі толькі адно паляпшэнне – гэта працэдура рэгістрацыі кандыдатаў, яна сапраўды палепшылася. У параўнанні з мінулымі выбарамі адмоў рэгістрацыі стала значна менш, чым раней. Кандыдатам стаць проста, а вось абмежаванні ў агітацыйнай кампаніі, а потым у галасаванні і ў падліку галасоў, робяць гэтыя мінімальныя паляпшэнні абсалютна нязначнымі.
Уладзімір Лабковіч дадае, што галоўнай адметнасцю мінулых выбараў стала цалкам сфальсіфікаваная яўка, а малы рэальны ўдзел выбаршчыкаў прыводзіць да дэградацыі выбарчага працэсу.
Беларускае Радыё Рацыя